«Гісторыя габрэяў у навушніках» — рэпартаж Алесі Лугавой
Да Другой сусветнай вайны габрэі складалі палову насельніцтва Берасця. Сучасныя гараджане рэдка пра гэта ўспамінаюць, а маладзейшыя ўжо і не ведаюць. Берасцейскі альтэрнатыўны тэатр «Крылы халопа» зрабіў крок па вяртанні памяці пра берасцейскіх габрэяў — прынамсі трагічнай гісторыі іх вынішчэння. Інтэрактыўны праект Brest Stories Guide — гэта сучасны аўдыёспектакль, які трэба слухаць непасрэдна на вуліцах горада праз адмысловую мабільную прыладу. Давайце пацікавімся, як гэта.