„Гомель пратэстуе” – рэпартаж Міколы Бянько



Такую колькасць бел-чыврона-белых сцягоў Гомель не бачыў ніколі. Як і ў іншых абласных гарадах, тут таксама працягваюцца акцыі пратэсту. Гомельцы патрабуюць новых выбараў, расследаванняў злачынстваў сілавых структур і адстаўкі Алякандра Лукашэнкі.