“Гомельскі сцяганоша” – рэпартаж Міколы Бянько
У сакавіку 2017 года не стала аднаго з заснавальнікаў гомельскай апазіцыі Уладзіміра Шыцікава. Без гэтага чалавека немагчыма ўявіць нацыянальна-дэмакратычны рух Гомельшчыны канца 1980-х і 1990-х гадоў. Уладзімір Шыцікаў прымаў удзел у першых чарнобыльскіх мітынгах, ладзіў акцыі супраць вайны ў Чачэніі і дапамагаў распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю.