“Горад супраць лесу” – рэпартаж Алесі Лугавой



IMG_0153_s Ва ўсходнім мікрараёне Берасця ёсць невялікі парк з гучнай назвай: «Воінаў–інтэрнацыяналістаў». Парк не ўражвае ні памерамі, ні колькасцю пешаходных дарожак, таму гараджане ў пошуках адзіноты аддаюць перавагу суседняму з паркам стыхійнаму лесу з разнастайнай у ім расліннасцю і ландшафтамі. Але вось жыхары мікрараёна выпадкова дазнаюцца, што лес збіраюцца высечы, а на ягоным месцы пабудаваць забаўляльна-гандлёвы комплекс: гатэль на беразе Мухаўца, канцэртна-выставачную залу, аквапарк, шлюбны палац і нават аўтастанцыю.