„Гуляць, дык гуляць” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання пераўтварыліся ў забягалаўкі, каб на наступны дзень ЦВК мог паказаць яўку больш, чым 77%. А пачыналася выбарчая кампанія з пікетаў дэмакратычных кандыдатаў і прыязнага стаўлення выбаркамаў да незалежных назіральнікаў. А скончылася, як заўжды: пятымі кропкамі сябраў выбарчых камісій, павернутых да назіральнікаў, і завышанай яўкай.