„І Беларусь чакае Папу” – рэпартаж Юркі Ляшчынскага, Віктара Парфёненкі і Уршулі Шубзды



„Езус Хрыстус – мая надзея” – такое мота прысвячала візіту Святога Айца ў краіны Балтыі. На працягу 4 дзён з 22 па 25 верасня сёлета Папа Рымскі Францішак пабываў у Вільні, Коўне, Рызе і Таліне. Упершыню Святы Айцец, тады Ян Павел ІІ, краіны Балтыі наведаў 25 гадоў таму. Так што гэта другі візіт пантыфіка ў гэтых дзяржавах. Асабліва ў літоўскіх гарадах прысутнічала шмат вернікаў з Беларусі на чале з Мітрапалітам Менскім і Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.