“І Бог паказаў мне мой труп” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Алкаголь. Колькі лёсаў ён ужо зламаў і колькі яшчэ зламае. Людзі, ужываючы яго, падманваюць сябе, калі лічаць, што ён прыносіць радасны настрой, нейкую палёгку пры вырашэнні праблемаў або забыццё. На самой справе праблемы так і застаюцца невырашальнымі, а жыццё не становіцца весялейшым. Як у алкаголікаў, так і ў іх блізкіх. Як распазнаць патэнцыйнага алкаголіка, і як дапамагчы свайму блізкаму, калі ён сутыкнуўся з такой праблемай?