«І будзе вам вада зямля і неба» — рэпартаж Касі Бергель і Улі Шубзды
У халодным сакавіку 1944-га года недалёка ад вёскі Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці нямецкія жаўнеры стварылі лагер смерці, у які за кароткі час сагналі ад трыццаці да пяцідзесяці тысяч чалавек, жыхароў Усходняй Беларусі і Расеі. У лесе, пасярод багна, абведзенага калючым дротам, без вады, ежы і цяпла людзі былі асуджаныя на тое, каб паміраць. Старыя, жанчыны і дзеці павінны былі стаць біялагічнай зброяй, іх наўмысна заражалі тыфам, каб хвароба перакінулася на салдат Чырвонай арміі. Таццяне Іванаўне цудам удалося выжыць. Успаміны ахвяры вайны слухайце ў рэпартажы.