«Каб чыталася» — рэпартаж Радка Дамброўскага



nivaВера Валкавыцкая ў рэдакцыю «Нівы» патрапіла як Вера Леўчук. Там як журналістка яна дапрацавала да пенсіі. Гады яе працы ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы выпалі на самы цікавы час, калі выданне стваралася, здабывала чытачоў, выклікала дыскусію ў грамадстве. Тут яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам — галоўным рэдактарам «Нівы» – Георгіем Валкавыцкім. Успаміны спадарыні Веры з′яўляюцца вельмі яркімі, а часам нават пахнуць гэтак жа інтэнсіўна, як і друкарская фарба.