«Каб не страціць надзеі» — рэпартаж Алены Вільтоўскай
Амаль год таму з неабыякавасці некалькіх чалавек у Бабруйску паўстала дабрачынная арганізацыя «Справядлівая дапамога». Сюды прыходзяць розныя людзі — некаторыя з іх ужо працяглы час жывуць на вуліцы, некаторыя страцілі працу і не могуць уладкавацца зноў. Прычыны па якіх чалавек можа апынуцца за рысай беднасці альбо ў суцэльнай галечы без даху над галавой могуць быць рознымі. «Са мной гэтага ніколі не здарыцца», — так думалі і тыя, хто сёння вымушаны выжываць і захоўваць агмень надзеі на лепшую будучыню.