«Калі б я быў багаты» — рэпартаж Лукаша Леанюка
Орля і Дубічы Царкоўныя — дзве суседнія гміны на Падляшшы, якія амаль нічым не адрозніваюцца. Амаль, бо калі паглядзець на іх бюджэты, розніца ўсё ж будзе відавочнай. Орля — адна з найбольш багатых гмін у Польшчы, дзякуючы двум прадпрыемствам, якія плацяць гміне мільённыя падаткі. Дубічы Царкоўныя. Палова тэрыторыі гэтай гміны ляжыць на ўскрайку Белавежскай пушчы ў зоне аховы прыроды. І ніхто тут не адкрые буйной фірмы з прычыны менавіта на прыродных абмежаванняў. Дык ці жывецца багата ў багатай гміне, а бедна ў беднай?