«Калі не музыка, то хто?!» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
У Беластоку завяршыў працу 42-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023». Чатыры дні духоўнай музыкі, размоваў і братэрскага яднання веры далі мажлівасць прадстаўнікам розных краін пагутарыць і абмяняцца перажытым. Бо праз музыку людзі спяваюць пра свет, жыццё і саміх сябе, што і сталася сюжэтам для рэпартажа Вольгі Сямашкі «Калі не музыка, то хто?!». У рэпартажы гучаць галасы дырэктара Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі «Гайнаўка» Мікалая Бушко, хормайстра, заслужанага дзеяча Казахстана Ерзана Даўтова, дырыжоркі хора “Concordia” Вольнай Беларусі Галіны Казіміроўскай, дырыжоркі хора „Credo” з Украіны Кацярыны Такала, сябра журы, Героя Украіны, прафесара Яўгена Саўчука, старшыні журы, прафесара Рамуальда Твардоўскага, а таксама іншых удзельнікаў 42-га Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023» у Беластоку.
Фота: festiwal-hajnowka.pl