“Каля печы” – рэпартаж Алесі Лугавой



У новых вясковых дамах цяпер усё, як у горадзе – хату грэюць батарэі, ежа варыцца выключна на газавых плітах. Пабудаваныя раней печы зносяцца, каб было больш прасторы і чысціні.

З такім распарадкам не пагаджаюцца пажылыя гаспадыні, для якіх печ па-ранейшаму душа хаты. Адна з такіх гаспадынь – Таццяна Раковіч з вёскі Любачын.