“Калядны ўспамін Яна Анцыпы” – рэпартаж Улі Шубзды
Амаль цэлае жыццё прысвяціў вяртанню смакаў і традыцый Сакольшчыны. Ян Анцыпа з Павелкаў, што пад Саколкай, стварыў унікальны рэгіянальны куточак, вяртаў забытыя традыцыі і, як мала хто, умеў сваімі расказамі адправіць у сентыментальнае падарожжа па даўняй Сакольшчыне. У калядны час таксама ўзгадайма і пра тых, каго не будзе за калядным сталом, але заўсёды будуць жыць вось такімі расказамі.