«Каты і ахвяры» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Ганны Комінч
Каля 10 тысяч затрыманняў і больш за 500 задакументаваных выпадкаў збіцця і катавання – гэта вынік рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Усе заяўленыя выпадкі катаванняў былі адхіленыя пракуратурай. Мала таго, многім сілавікам былі выплачаныя прэміі за… нібыта сумленнае выкананне сваіх «прафесійных» абавязкаў падчас акцыі пратэсту. Супраць сілавікоў не была ўзбуджаная ніводная крымінальная справа. Рэпрэсіі працягваюцца.
Фота Яна Каравая.