Кліч з далёкай Сібіры – рэпартаж Касі Бергель



Тургенеўка – беларуская вёска, якая згубілася ў далёкім Прыбайкаллі. 100 гадоў назад Тургенеўку заснавалі перасяленцы па Сталыпінскай рэформе, якія сем’ямі ехалі ў сібірскую далеч у пошуках лепшай долі. Іх нашчадкі жывуць тут і па сённяшні дзень. Дзеці ў школе вывучаюць беларускую мову. Дзейнічае народны гурт “Варэнічкі”, які спявае беларусскія песні, ёсць музей, дзе мясцовыя сабралі скарбы незвычайнай гісторыі іх продкаў. І хоць яны самі часам з цяжкасцю акрэсліваюць, хто яны ёсць, недзе глыбока ўнутры адгукаецца кліч беларускай душы.

[Not a valid template]