“Кобрынь. Верасень 1939-га” – рэпартаж Алесі Адамчук
У савецкай гісторыі пра пакт Молатава-Рыбентропа амаль і не гаварылася. Бо ў святле далейшых фактаў была гэта старонка сораму і ганьбы. Супольны ваенны парад у Берасці пасля знішчэння Польшчы ўвосень 1939 года. Сяброўства з фашысцкай Германіяй у гадах 1939-41, далейшы падзел цэнтральна-усходняй Эўропы: Фінландыі, краін прыбалтыкі ці Румыніі.