«Куды ні кінь – усюды клін. Беларусы і алкаголь» — рэпартаж Алесі Адамчук
«Куды ні кінь – усюды клін». Такая прымаўка найбольш прыдатная да сённяшняй сітуацыі ў Беларусі. Эканамічны крызіс, па суіцыдзе на першым месцы, па алкагалізме ў першай дзясятцы. Каля мільёна злоўжываюць алкаголем – гэта кожны шосты грамадзянін Беларусі. Каля трохсот тысяч стаіць на ўліку нарколага. Што з намі адбываецца? Чаму беларусы так шмат п’юць? У чым прычына п’янства? Мы пастараемся высветліць ў рэпартажы Алесі Адамчук