«Курапаты — памятаць, каб не паўтарылася» — рэпартаж Генадзя Барбарыча



На паўночна-ўсходняй ускраіне Менска, каля кальцавой шашы расце невялікі сасновы лес. Раней мясцовыя жыхары з бліжэйшых новых мікрараёнаў любілі выкарыстаць яго для пікнікоў. Яны не ведалі… Але ў 1988 годзе праўда выбухнула. Там, у гэтым ляску, велізарнае пахаванне тых, каго НКВД расстраляў у 30 — пачатку 40 гадоў мінулага стагоддзя. Дзяржава ўнесла Курапаты ў спіс гісторыка-мемарыяльных каштоўнасцей. Але потым, у другой палове 90-х гадоў, дзяржаўны інтарэс да Курапатаў, мякка кажучы, быў страчаны. І ахову, добраўпарадкаванне і справу стварэння мемарыялу ўзяла на сябе грамадскасць.