“Летапісец наднарваўскай вёскі” – рэпартаж Алесі Лугавой



8naumУладзімір Наумюк з дзяцінства пастанавіў, што будзе славіць тых, каму ніколі не ставілі помнікаў. Будзе славіць такіх простых людзей, як каваль Мітрафан, рыбалоў Сафрон, бабка Ефрасіння, а таксама славіць святых, якім яны маліліся. А здзейсніўшы сваю мэту, народны майстар з Канюкоў і сам ператварыўся ў жывы помнік сваёй вёсцы.