„Левашоўскія Курапаты” – рэпартаж Антона Разумоўскага
Ні пра каго нельга сказаць дакладна, што ён пахаваны менавіта тут, на Левашоўскай пустэчы, што непадалёк ад сучаснага Санкт-Пецярбурга. Гэтае месца афіцыйна прызнанае расейскімі ўладамі як месца пахавання дзясяткаў тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Падобна Курапатам, сакрэт якіх адкрыў беларускаму грамадству Зянон Пазьняк, Левашоўскую пустэчу адкрыў беларускі гісторык Анатоль Разумаў. Аб’яднанне беларусаў Санкт-Пецярбурга за 35 кіламетрах ад культурнай сталіцы Расеі паставіла тут першы крыж, які нагадвае пра беларусаў, бязвінна расстраляных і пахаваных супрацоўнікамі НКВД. А цяпер сябры беларускага аб’яднання на чале з ураджэнцам Наваградка Мікалаем Мікалаевым кожны год прыходзяць сюды памаліцца за бязвінна загінулых ахвяраў сталінскага тэрору.