“Лёс паненкі з роду Ясінскіх” — рэпартаж Таццяны Смоткінай



maslava_4Глыбокае – горад з цікавай і шматграннай гісторыяй і не менш цікавымі лёсамі людзей. Тут можна знайсці яшчэ шмат нязведаных гістарычных фактаў і пакапацца ў лёсах продкаў, было б толькі жаданне. Людмілу Маславу называюць сапраўднай паненкай. Яе пастава, жэсты, манеры, гаворка і знешні выгляд, сапраўды, кажуць пра тое, што яна мае высакароднае паходжанне. І, як аказалася нядаўна, жанчына сапраўды паходзіць са знакамітага шляхецкага роду Ясінскіх, да якога належаў палкоўнік, удзельнік паўстання 1794 года Якуб Ясінскі.