“Любіце мову родную, каб не ўмерлі” – рэпартаж Алесі Адамчук
“Любіце мову родную, каб не ўмерлі” – такія словы нам у спадчыну пакінуў Францішак Багушэвіч. Аднак сённяшнія ўлады Беларусі ўсё зрабілі і робяць, каб беларусы выракліся роднай мовы. Можа таму Сусветны дзень роднай мовы для беларусаў, чыя мова на мяжы знікнення, надзвычай актуальны.