„Людзі і кандыдат” – рэпартаж Алесі Адамчук



kar03Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць ні шатка ні валка. Людзі не вераць у перамены праз выбары, добра ведаюць пра фальсіфікацыі.  Здаецца, кандыдаты ў прэзідэнты таксама ў такім настроі. Больш для масоўкі, чымсьці для перамогі. На Берасцейшчыне нікога, акрамя Таццяны Караткевіч, не было. На сустрэчы з ёю прыходзяць пенсіянеры і з працуючых больш смелыя. Як гэта было ў Бярозе. 80 чалавек сабраліся на плошчы горада, каб пагутарыць з Караткевіч, выказаць, што думаюць, чым жывуць.