„Людзі на ўскраіне пушчы: Гурны Груд” – рэпартаж Міхала Андрасюка



Ludzi na uskrainie puszczyВёска размешчана на паўднёва-заходняй ўскраіне Белавежскай пушчы ў гміне Дубічы Царкоўныя. Некалі тут віравала жыццё. Зараз налічвае ўсяго 15 жыхароў, з якіх палова гэта людзі, якія прыехалі з іншых куткоў Польшчы. У час ІІ Сусветнай вайны спаленая нямецкімі акупантамі, а людзі былі выселеныя. Па вайне вярнуліся і пачыналі амаль з нуля. Жылі спачатку ў зямлянках, пакуль пабудавалі свае хаты. У рэпартажы Міхала Андрасюка пра адносіны паміж аднавяскоўцамі і пра тое, чаму не ўдалося памяняць назву вёскі з афіцыйнай – Гурны Груд на прынятую ў наваколлі -Гурыновшчына.