«Людзі з-над Бобры» — рэпартаж Улі Шубзды (фота)
Вызначала рытм жыцця, карміла, але таксама прымушала людзей да салідарнасці і аб’яднання супольных сілаў. Бобра — гэта рака на Падляшшы, якая з’яўляецца адным з апошніх сховішчаў дзікай прыроды ў Еўропе. Яна не толькі паўплывала на жыццё людзей, але таксама на іх мову, на лексіку, у якой адлюстроўваецца штодзённае жыццё, назвы птушак, рыбаў, прыроды. Рака таксама з’яўляецца этнічнай польска-беларускай мяжой. Таму і мова над Бобрай каларытная і непаўторная, як і аповеды жыхароў Шушалева — вёскі па левым беразе Бобры.
Fot. Paweł Tadejko