Магаметане – рэпартаж Касі Бергель
Для многіх беларусаў іслам часта падаецца рэлігіяй экзатычнай і незразумелай. Аднак разам з хрысціянамі ў Беларусі мусульмане жывуць ужо болей за 600 гадоў. Гэта нашчадкі ваяўнічых татараў, якіх запрасіў князь Вітаўт бараніць Вялікае княства Літоўскае. Мову татары страцілі, аднак сваю нацыянальную ідэнтычнасць захавалі дзякуючы рэлігіі. Сёння найбольш татараў жыве ў мястэчку Іўе, якое інакш у народзе называюць беларускай Мекай.
Фота: belapan.by