«Майстры драўлянай песні» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Падляшша па праве ганарыцца сваёй візітнай карткай – драўлянай забудовай, якая здзівіць кожнага карункамі ліштваў, фантазійным аздабленнем кутоў і дахаў. Пік развіцця гэтай традыцыі ахапіў міжваенны перыяд і першыя дзесяцігоддзі пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны. Ад вёскі да вёскі цесляры стараліся не паўтараць малюнак тае аздобы, а таму багацце застыўшай песні падляшскай зямлі не мае межаў. Галасы майстроў з Падляшша і Беларусі трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Майстры драўлянай песні».