“Марафон годнасці ў Курапатах” – рэпартаж Алесі Адамчук



Вахта ля брамы рэстарацыі “Поедем, поедим” на 30 дзень стаяння вырасла да 40-50 чалавек. У гэты дзень стаялі не толькі менчукі, але і актывісты з іншых рэгіёнаў.

Было як заўсёды: гутарка з жадаючымі наведаць рэстаран, забарона машыне з прадуктамі ўехаць на тэрыторыю, складанне пратаколаў. Ні спякота, ні доўгае стаянне на нагах не пахіснулі тых, хто бароніць памяць бязвінна забітых нашых суайчыннікаў энкавэдыстамі. Знакаміты беларускі паэт Уладзімір Някляеў назваў акцыю „марафонам годнасці”. І ўсё далейшае наша жыццё будзе залежаць ад таго, ці адстаім мы памяць продкаў, застрэленых куляй у патыліцу катамі НКУС.

Разважанні і гісторыі тых, хто трымае вахту, – у рэпартажы Алесі Адамчук “Марафон годнасці ў Курапатах”.

У рэпартажы ўзялі ўдзел Аляксандр Мех з Кобрыня, Аляксей Туровіч, Арсеній Дзядок, Дамінік, Вольга Мікалайчык, Наталля Гарачка, Наталля Качаноўская, Сяржук Маскавец і іншыя.

Пасля сустрэчы з героямі рэпартажу на 31 дзень стаяння ўлада спыніла маўчанне. Схоплены і  пакараны 10-ці суткавым арыштамі актывісты акцыі Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык, Аляксей Туровіч, Наталля Гарачка, Максім Вінярскі.

[Not a valid template]