“Мая Грабарка” – рэпартаж Лукаша Леанюка і Давіда Гайко



swgryxtouka4Паломніцтвы на Грабарку здзяйсняюцца праваслаўнымі яшчэ з пачатку ХVIII стагоддзя. Найбольш паломнікаў на Святую Гару Грабарку ідзе з Беластока з царквы прарока Ільі на Дайлідах. Паломнікі праходзяць больш за 100 кіламетраў. На Грабарку яны прыходзяць напярэдадні свята Праабражэння. Традыцыйна паломнікі нясуць з сабой драўляныя крыжы, на якіх напісаны імёны тых, за каго яны моляцца. Святая Гара Грабарка – адно з важнейшых святых праваслаўных месцаў Польшчы. На Грабарку ідуць тысячы вернікаў з ўсёй Польшчы і з-за мяжы.

Героем рэпартажу “Мая Грабарка” з’яўляецца праваслаўны тэолаг і журналіст Кастусь Бандарук.