«Маё жыццё змяніла “Талака”» – рэпартаж Таццяны Смоткінай



ada rajczonakАду Райчонак, грамадскую актывістку з Шаркоўшчыны, уладальніцу прэміі “За свабоду думкі”, якую ўручае “Рух за свабоду” ведаюць не толькі ў яе раёне, але ва ўсёй Беларусі і нават па-за яе межамі. Нядаўна гэтай жанчыне споўнілася 79 год, а яна і надалей працягвае сваю актыўную грамадскую дзейнасць: ладзіць пленэры, выставы, навуковыя канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы. Шмат перыпетыяў было ў жыцці жанчыны. У малалетнім узросце падчас Другой сусветнай вайны яна трапіла ў канцлагер і ледзь не загінула, потым была актыўнай камсамолкай, а ў больш сталым узросце змяніла свае погляды на жыццё і стала сапраўдай беларускай.