„Мелодыя жыцця Паўла Карузы” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



karuza110 год таму ў вёсцы Валкалата нарадзіўся Павел Каруза. Для беларусаў гэта была значная асоба – фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч, старшыня Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. На лёс гэтага чалавека лягло шмат выпрабаванняў і сталася так, што напрыканцы жыцця ён пакінуў свой родны край і дажываў век па-за яго межамі.