«Менскія нядзелі або шлях да свабоды» – рэпартаж Генадзя Барбарыча
Такога ў Менску не было ніколі. Нягледзячы на жорсткія разгоны, збіццё і катаванні тысячаў дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на вуліцы і плошчы выходзіла ўсё больш людзей. І ў чарговыя паслявыбарчыя нядзелі ў Менску адбыліся ашаламляльна вялікія шэсці пад назвай «Марш новай Беларусі». Такой колькасці грамадзянаў, якія выходзяць бараніць праўду, справядлівасць, свабоду, горад яшчэ не бачыў. Гэта пераломны момант у найноўшай гісторыі, людзі перасталі баяцца і адчулі сябе народам.
Фота: Францішак Цярэшка, tut.by