“Мова са слоўніка” – рэпартаж Яны Запольскай
У 2008 годзе пабачыў свет “Слоўнік гаворкі бельска-падляшскай”, які складаецца з амаль 20-ці тысяч слоў. Яго аўтар – мовазнаўца Мікалай Урублеўскі, паходзіў з вёскі Храбалы. Працу над слоўнікам ён пачаў яшчэ ў 1967 годзе, але з-за розных прычын не мог яе завяршыць. Канчатковае ўкладанне слоўніка і яго выданне адбылося дзякуючы старшыні Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, краязнаўцу ды этнографу Дарафею Фіёніку.