«Мову баронім паўсюдна» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Усе даўно прызвычаіліся да таго, што сітуацыя з беларускай мовай у самой Беларусі досыць крытычная: ужытак мовы штучна рэгулюецца рэжымам, што прыводзіць да мінімальнага гучання беларускага слова ў будзённасці. Тым больш цікава назіраць за тым, як адбываецца абарона мець адукацыю на беларускай мове на Падляшшы – тэрыторыі, якая з’яўляецца домам для беларускаў як нацыянальнай меншасці і дыяспары, якая пастаянна расце. Крыху больш за месяц працягвалася бюракратычнае супрацьстаянне ўладаў горада і бацькоў дзяцей па фармальный прычыне – стварэнню комплекса у зэо існуючых беларускамоўных садка і школы. Аднак, відавочна, і гэта шматкроць агучавалася абодвума бакамі, што размова ішла не пра будынкі і структуры, але пра права гаварыць на мове, і праз гэта трансляваць беларускую культуру па памежный тэрыторыі. Самыя гучныя і вострыя тэзісы месяца перамоваў па прадухіленню стварэння комплексу школы і садка з беларускай мовай навучання увайшлі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Мову баронім паўсюдна».