“Мы – беларусы, звязаныя з прыродай” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Беларускую культуру і паганскія традацыі падтрымліваюць адмыслоўцы на Лепельшчыне. Святы “Багача”, “Гукання вясны”, “Купалля” і “Калядаў” – для іх ужо звычайныя з’явы. Як, дарэчы, і абрад “Жаніцьба Цярэшкі”, менавіта лепельскі лічыцца нематэрыяльнай культурнай спадчынай Беларусі. А вось да адзначэння Дня адзінства балтаў там упершыню далучыліся ў 2016 годзе, пасля ён пачаў там пашырацца і ўжо праводзіцца на некалькіх сядзібах і нават прыватных падворках. Увогуле ж у Беларусі гэты дзень пачалі адзначаць з 2009 года.
Перунова гара
У цэнтры – Васіль Шкіндзер
Капішча
Вольга Маханенка