«Мы хацелі па-свойму – пакаленні „Басовішча“» – рэпартаж Лукаша Леанюка
Гэта адзіны фестываль, які самастойна арганізуюць студэнты – чарговыя пакаленні студэнтаў! Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» сёлета прайшоў ужо дваццаць восьмы раз. Цяпер штогод заснавальнікі і былыя вядучыя «Басовішча» прыязджаюць і глядзяць, як імпрэзу арганізуюць іх дзеці.