“Мы сваіх не кідаем” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Беларуска Марыя Юрык у 1968 годзе з’ехала на заробкі у Эстонію, адпрацавала там 25 год на швейнай фабрыцы. Там выйшла замуж за эстонца, нарадзіла сына, але перажыўшы жнівеньскі путч вярнулася назад у Беларусь. Сям’я спужалася магчымай вайны і пераследу. Потым, пабачыўшы новы ўклад жыцця, перадумала і захацела застацца. Але лёс вырашыў адзін паштовы ліст, які не дайшоў…
Пра Эстонію Марыі Юрык нядаўна нагадала эстонская пенсія, якую прызначылі ёй ў мінулым годзе эстонцы. Як сказалі яе сыну Леаніду ў эстонскім Дэпартаменце сацыяльнага страхавання: “Мы сваіх не кідаем”.