“Мяцежны генерал” – рэпартаж Міколы Бянько
Сын беларускага кухара і польскай пакаёўкі. Герой І Усясветнай вайны і партызанскі правадыр. Асоба генерала Станіслава Булак-Балаховіча і праз сто гадоў пасля знакамітага Палескага паходу ягонага стракатага войска выклікае супрацьлеглыя эмоцыі. У савецкія часы з беларускага генерала ляпілі вобраз крывавага бандыта. Балахоўцаў вінавацілі ў габрэйскіх пагромах і празмернай жорсткасці. Кім быў насамрэч Станіслаў Булак-Балаховіч?