«Мяжа мастацтва і пратэсту» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



У Беларусі няма цэнзуры. Такі парадокс напрошваецца, бо гэтая цэнзура – татальная і фактычна «з’ядае» саму сябе. У Беларусі няма вольнага мастацтва, але ёсць палітычны дызайн прасторы, якая прапануецца тым, хто пагадзіўся на кампраміс з дыктатурай. Выстава сучаснага беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія», што адкрылася ў беластоцкай галерэі «Арсенал», не толькі паказала працы маладых мастакоў, але дала тром народам надзеі, мажлівасці і разуменне.

Беларусы атрымалі надзею на вяртанне ў «абойму» пратэснага руху на мяжы Захаду і Усходу праз візуальнае мастацтва.

Украінцы атрымалі мажлівасць пабачыць, што беларусы думаюць і адчуваюць, як яны, і таксама даспяваюць як нацыя.

Палякі зразумелі той момант, калі можна страціць свабоду, суверэнітэт і дэмакратыю ў краіне, дзе ўлады цэнзуруюць мастацтва.

Імгненні яднання, прызнанняў і пачуццяў мастакоў ды наведвальнікаў беларускай выставы ў Беластоку трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Мяжа мастацтва і пратэсту».