«На Беласточчыне я вечны» – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага – частка 1



Вялікі чалавек з маленькіх Бандароў на Беласточчыне. На 92.годзе жыцця памёр выдатны беларускі навуковец і літаратар – Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі). Доўгія гады ўзначальваў Кафедру беларускай філалогіі варшаўскага ўніверсітэту, быў стваральнікам алімпіяды беларускай мовы, аўтарам многіх навуковых артыкулаў і перакладаў. Алесь Барскі многім запамятаўся, як аўтар паэзіі.