“На дваіх адзін свет” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
У Гомелі ў звычайным шматпавярховіку жыве незвычайная сямейная пара. Уладзімір і Таццяна Чараухіны поўнасцю страцілі зрок, але пасля бяды, якая прыйшла да кожнага з іх паасобку, яны знайшлі адно аднога. Цяпер яны разам заварваюць гарбату, выходзяць на шпацыр у малапрыдатны для невідушчых горад і пішуць вершы на роднай мове.