„На Купалле ў Вялікі Поўсвіж” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



kupayloКупалле – самае таямнічае і  адкрытае свята ў беларускай міфалогіі. Купальская ноч – самая кароткая ў годзе. На працягу яе трэба шмат паспець зрабіць. Пераскочыць праз вогнішча, пашукаць папараць-кветку, а яшчэ знайсці свайго нарачонага або прызнацца ўжо знойдзенаму ў каханні.  Галоўны сэнс Купалля – ачышчэнне душы і цела ад усяго цёмнага і незразумелага, ад непатрэбных дзеянняў, ад злосці і няшчасцяў.