„На мяжы зоны адчужання” – рэпартажа Міколы Бянько і Юліі Сівец



czarnobyl_miniБольш за 200 тысячаў гектараў, каля сотні пакінутых населеных пунктаў, больш за 20 тысячаў перасяленцаў – гэта факты пра беларускую зону адчужання. Тэрыторыі, з якіх эвакуявалі грамадзян пасля выбуху 4-га рэактара АЭС, з’яўляюцца рэжымнымі і дагэтуль практычна бязлюднымі. На ўездзе ў зону стаяць папярэджвальныя і забараняльныя знакі. За нелегальнае пранікненне прадугледжаны штрафы. На мяжы зоны адчужання засталося некалькі вёсак, у якіх дажываюць век старыя жыхары. 88-гадовы Іван Шылец пасля таго, як ягоная жонка трапіла ў больніцу, стаў апошнім жыхаром вёскі Красная Гара Брагінскага раёна.