„Над маім лунае лёсам…” – рэпартаж Лукаша Леанюка



На хвалі адлігі канца 80-ых гадоў у Польшчы камуністычныя ўлады дазволілі зарэгістраваць некалькі незалежных арганізацый. Сярод іх – Беларускае аб’яднанне студэнтаў, якое ў падполлі дзейнічала ўжо з пачатку 80-ых. 30 гадоў таму афіцыйна рэгістраваўся БАС. Большасць былых сябраў арганізацыі надалей дзейнічае на карысць мясцовай беларускай супольнасці.

Заснавальнікі і цяперашнія сябры Беларускага аб’яднання студэнтаў сустрэліся ў 8 снежня з нагоды юбілею. Самая галоўная дзейнасць БАСа сёння – гэта арганізацыя фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Фота Міры Лукшы з „Нівы”