„Надыходзяць” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай



“Буры – наш герой”,  “Ідзе новае пакаленне, нясе гораду адраджэнне” – гэта толькі некаторыя лозунгі, з якімі праз Гайнаўку прайшоў 2 марш памяці выклятых жаўнераў. Нацыяналістаў, якія прыехалі з ўсёй Польшчы, сабралася каля сотні, неслі сцягі Радыкальна-нацыяналістычнага лагера “ОNR Podlasie”, “Narodowej Hajnówki” і бел-чырвоныя сцягі.