„Нарадзіўся, каб быць Пастырам» – рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага
Quis ut Deus („Хто ж як Бог!) – гэта біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча, кіраўніка Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі. Ураджэнец падгарадзенскага Адэльску абраў святарскі шлях у атэістычны савецкі час, калі ў 1976 годзе пайшоў вучыцца ў Духоўную семінарыю ў Коўне. Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Папам Яна Паўлам ІІ біскупам і апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі ў 1989 годзе. 13 красавіка 1991 названы архібіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расеі. У 2007 годзе прызначаны кіраўніком архібіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім. З 31 жніўня 2020 года знаходзіўся ў 4-ох месяцовым выгнанні на Беласточчыне. 3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку.