“Наш Юра” – рэпартаж Вітаўта Парфёненкі



gumianiuk2844У студзені сёлета не стала гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка. Самазабойства. Так пастанавілі следчыя. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, адзін з грона гарадзенскіх паэтаў новай хвалі. Яго творчы талент пачаў развівацца ў канцы 80-х, у час нацыянальнага абуджэння  беларусаў. Ён адзін з тых, хто ствараў новую разнастайную па эстэтыцы паэтыку. Зборнік усіх вершаў, што ён напісаў, выйшаў толькі пасля ягонай трагічнай смерці. Як часта кажуць ля магілы памерлага паэта: “Шкада, што творчае прызнанне ў выдаўца ці чытача прыйшло запозна”.