„Наша рэчанька высахла да дна” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Беларусь – краіна тысячаў рэкаў і азёраў. Так пішуць пра нас у „Вікіпедыі”. Такія звесткі чытаюць дзеткі ў школьных падручніках. Аднак у апошнія гады жыхары некаторых рэгіёнаў Беларусі б’юць трывогу: у калодзежах знікае вада, ручаі высыхаюць, а некалі судаходныя рэкі мялеюць. Ці пераўтворыцца Беларусь у краіну з дэфіцытам вады? Як адбіваецца глабальнае пацяпленне на клімаце Беларусі? Ці з’явіцца на месцы Палесся пустыня?