„Наша тройка” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
Пачаткова школа №3 ў Бельску Падляшскім адзначае юбілей 50-годдзе… Ужо 10 гадоў школа носіць імя стваральніка і першага дырэктара школы Яраслава Кастыцэвіча, які дбаў, каб школа захоўвала беларускасць і давала высокі ўзровень ведаў.
Ці атрымліваецц гэта рабіць? Бельская тройка вачыма былых і цяперашніх настаўнікаў і вучняў у рэпартажы Валянціны Лаеўскай.